Мэта і від дзейнасці
Адкрытае акцыянернае таварыства "Полацк-Шкловалакно" (далей — Таварыства) створана на падставе загада Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2002 № 189 шляхам пераўтварэння Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Полацкае вытворчае аб'яднанне "Шкловалакно" ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнікам Таварыства з'яўляецца Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.Фірмавае найменне Таварыства на беларускай мове:
Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно».
Асноўнай мэтай дзейнасці Таварыства з'яўляецца атрыманне прыбытку.
Асноўнымі відамі дзейнасці Таварыства ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам відаў эканамічнай дзейнасці з'яўляюцца:- вытворчасць шкловалакна (код 26140);
- вытворчасць іншых тканін (код 17252);
- вытворчасць нятканых тэкстыльных матэрыялаў і вырабаў з іх, акрамя адзення (код 17530).
Таварыства не мае прадстаўніцтваў і філіялаў.
Крыніца інфармацыі: Статут адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно", зацверджаны агульным сходам акцыянераў Таварыства 31 сакавiка 2023 года (пратакол № 1).