АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА "ПОЛАЦК-ШКЛОВАЛАКНО" Вытворчасць шкловалакна і прадукцыі на яго аснове Рус Eng 中國 日本の

Аб кампаніі

Адкрытае акцыянернае таварыства "Полацк-Шкловалакно" — адзін з вядучых вытворцаў шкловалакна і прадукцыі на яго аснове.

У аснове філасофіі нашага бізнесу ляжаць прынцыпы надзейнасці, партнёрства, адказнасці, прафесіяналізму, інавацыйнага падыходу, сталага развіцця, максімальнага задавальнення рынкавых запатрабаванняў.

Сведчаннем таго з'яўляецца давер нашых партнёраў у больш як 50 краінах свету.

Найшырэйшы спектр прадукцыі — шкловалакно, ровінгі, шкланіці, электраізаляцыйныя і канструкцыйныя шклотканіны, будаўнічыя шклотканіны і шкласеткі, крэменяземныя матэрыялы і іншыя, — дазваляе інтэграваць прадпрыемства ў сусветную эканоміку з дапамогай выканання заказаў для такіх галін прамысловасці, як машынабудаванне, аўтамабілебудаванне, авіябудаванне, суднабудаванне, электратэхнічная галіна, металургія, ваенна-прамысловы комплекс, будаўнічая галіна, а таксама для шэрагу іншых абласцей.

З нашымі кліентамі мы наладжваем партнёрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемавыгадным і доўгатэрміновым супрацоўніцтве.

Наша мэта — быць на крок наперадзе, не спыняцца на дасягнутым, быць лепшымі ў сваёй справе!

Гэта дазваляе нам не толькі дабівацца поспехаў, але і будаваць амбіцыйныя планы на будучыню.

Маючы вялікі вопыт работы, сучаснае абсталяванне, высокія тэхналогіі і навуковы патэнцыял, калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно" гатовы вырашаць любыя задачы!




Вярнуцца наверх